BE RU EN

Апальныя мясакамбінаты часткова адновяць пастаўкі ў РФ

  • 23.01.2015, 19:42

Мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі, закрытыя для паставак у Расею праз выяўленне ў прадукцыі геному віруса АЧС, з 24 студзеня часткова адновяць пастаўкі ў РФ.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў, каментуючы перамовы міністра сельскай гаспадаркі РБ Л.Зайца з кіраўніком Рассельгаснагляду С.Данквертам, якія прайшлі ў Маскве.

"Паводле вынікаў сустрэчы прынятае рашэнне аднавіць з 24 студзеня пастаўкі тэрмічна апрацаванай прадукцыі з ялавічыны дзевяці прадпрыемстваў Беларусі, якія заставаліся пад забаронай ", - сказаў Багданаў, якога цытуе БелТА.

Ён праінфармаваў, што бакі падпісалі пратакол, у якім прапісаныя далейшыя крокі ў больш хуткім аднаўленні паставак ялавічыны ў паўтушах.

Апошнія навіны