BE RU EN

Падаткавікі канфіскоўваюць у прадпрымальнікаў абутак

  • 23.01.2015, 16:20

Нават калі гэты тавар пададзены ў падатковую ў якасці рэшткаў.

Пра гэта паведаміў у рэдакцыю charter97.org чытач Анатоль з Ваўкавыска.

«У Ваўкавыску падатковая інспекцыя канфіскоўвае ў ІП абутак. Прычына простая: калі раней пры праверцы глядзелі на тое, ці ёсць у наяўнасці кантрольныя знакі на абутку, то цяпер – ці тыя гэта знакі, што ты атрымліваў раней. І нават калі гэты абутак пададзены ў якасці рэшткаў тавару і зарэгістраваны ў падатковай інспекцыі», - піша ён.

Нагадаем, у сувязі з уваходжаннем ў дзеянне нашумелага Указа №222, прадпрымальнікі падвяргаюцца пастаяннаму ціску з розных прычын і адчуваюць неразуменне з боку мясцовых уладаў.

Апошнія навіны