BE RU EN

Расейскім прапагандыстам «Крымнаш» вярнуўся бумерангам

  • 23.01.2015, 16:15

Буйное расейскае інфармагенцтва ТАСС скарачае штат на чвэрць праз эканамічны крызіс у Расеі.

Пра гэта паведамляюць «Весткі».

22 студзеня кіраўніцтва ТАСС аб'явіла калектыву аб тым, што 25 адсоткаў супрацоўнікаў трапяць пад скарачэнне ўжо ў лютым гэтага года.

Са слоў кіраўніка дэпартамента карпаратыўных камунікацый ТАСС Дзмітрыя Перцава, скарачэнні былі запланаваныя ў стратэгіі развіцця агенцтва, але крызіс паскорыў гэты працэс. Скарачэнні закрануць усе падраздзяленні.

У сувязі з секвестрам федэральнага бюджэту на 2015 год датацыі ТАСС былі скарочаныя на 10 адсоткаў, паведамляюць "Ведамасці". У бюджэце РФ на гэты год фінансаванне ТАСС вызначанае ў памеры аднаго мільярда рублёў.

Акрамя скарачэння штата пакінутым супрацоўнікам будуць зніжаць заробкі. Паводле звестак выдання, агульны фонд аплаты працы агенцтва будзе скарочаны на 20 адсоткаў.

Апошнія навіны