BE RU EN

Хуліганы ў Баранавічах разбілі чатыры машыны таксі

  • 23.01.2015, 14:49

Аўтамабілі Geely, якія належаць адной з мясцовых службаў таксі, знаходзіліся на стаянцы па вуліцы Кірава.

Пасярод ночы 21 студзеня двое невядомых разбілі ў машынах шкло. Ёсць фатаграфіі, зробленыя з відэакамер вонкавага назірання, паведамляе «Наш край».

У службе таксі абяцаюць добрае ўзнагароджанне за праўдзівую інфармацыю аб зламысніках.

Апошнія навіны