BE RU EN

У Варшаве ўшанавалі памяць першых загінулых на Майдане

  • 23.01.2015, 11:25

У польскай сталіцы каля амбасады Украіны адбылася акцыя ўшанавання памяці першых ахвяраў на Майдане.

Прайшоў год, як забілі армяніна Сяргея Нігаяна, беларуса Міхаіла Жызнеўскага, Юрыя Вярбіцкага і Рамана Сеніка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Адзін з удзельнікаў акцыі Алег Радзюк, беларускі студэнт, адзначае, што Міхал Жызнеўскі - гэта прыклад для кожнага беларускага хлопца:

- Сабраліся, каб ушанаваць памяць нашага земляка Міхаіла Жызнеўскага. Асабіста для мяне ён з'яўляецца прыкладам. Для яго многае значылі нашы беларускія і агульнаеўрапейскія каштоўнасці. У першую чаргу - яго вера ў нашу свабоду.

Пад сценамі амбасады былі запаленыя свечкі, чыталіся малітвы за вечны супакой загінулых, была вытрыманая хвіліна маўчання.

Апошнія навіны