BE RU EN

Былому прэм'еру Тайланда абвясцілі імпічмент

  • 23.01.2015, 9:15

Парламент Тайланда, сябры якога прызначаныя вайсковым урадам краіны, вынеслі фармальны імпічмент зрынутай прэм'ер-міністарцы Інглак Чынават.

Яе прызналі вінаватай у халатнасці, паведамляе BBC.

Дэ-факта Інглак Чынават была адхіленая ад улады яшчэ ў траўні мінулага года праз абвінавачванні ў перавышэнні паўнамоцтваў, а праз некалькі дзён вайсковы пераварот пазбавіў пасад усіх міністраў яе кабінета.

Працэдура імпічменту трансліравалася ў жывым эфіры праз тэлевізію. За абвінавачванне было пададзена больш за 132 галасоў, неабходных для прыняцця пастановы.

Вердыкт прадугледжвае пяцігадовую забарону для Інглак Чынават займацца палітычнай дзейнасцю.

Апошнія навіны