BE RU EN

НАТА пацвярджае перакіданне расійскіх войскаў ва Украіну

  • 22.01.2015, 21:51

NATO фіксуе перамяшчэнне войскаў РФ ва Украіну пад прыкрыццём сістэм СПА і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Як паведамляе Укринформ, пра гэта заявіў у чацвер камандуючы Узброенымі Сіламі NATO ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў.

"Мы не можам пакуль пацвердзіць дакладную колькасць расейскіх войскаў - дадатковых расейскіх войскаў - на ўсходзе Украіны", - сказаў камандуючы УС NATO ў Еўропе.

У той жа час амерыканскі генерал канстатаваў, што на працягу апошняга часу Альянс зафіксаваў з'яўленне на тэрыторыі Украіны сістэм СПА і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, што суправаджаюць перакідванне расейскіх войскаў ва Украіну.

На ўдакладняючае пытанне журналістаў камандуючы УС NATO ў Еўропе не падаў большую інфармацыю аб прысутнасці расейскіх войскаў ва Украіне, адзначыўшы, што гэтае пытанне - у кампетэнцыі выведвальных органаў.

"Але, што мы дакладна бачым, сілы, якія падтрымліваюцца Расеяй, атрымалі новыя магчымасці, каб ціснуць на ўкраінскія узброеныя сілы, што выклікае занепакоенасць", - дадаў Брыдлаў.

Ён адзначыў, што сітуацыя ў рэгіёне наземнага баявога сутыкнення ва Украіне "не з'яўляецца добрай".

Фота: DPA

Апошнія навіны