BE RU EN

Названыя самыя папулярныя аўтамабілі ў Еўропе

  • 22.01.2015, 20:56

Брытанская аўдытарская кампанія JATO Dynamics падала статыстыку продажаў за 2014 год.

Самым прадаваным аўтамабілем у Еўропе ўжо шосты год запар стаў хэтчбек Volkswagen Golf. У 2014 годзе ў краінах Еўропы было прададзена 520958 асобнікаў гэтай мадэлі, што на 11,1 працэнта больш, чым годам раней, піша Корреспондент.net.

На другім месцы ў папулярнасці быў кампактны Ford Fiesta. За мінулы год ягоныя продажы склалі 308999 мадэляў, што на 5,3 працэнта больш, чым у 2013 годзе.

Трэцяе месца ў рэйтынгу заняў Renault Clio, які разышоўся накладам у 300.924 асобнікаў (5,1 працэнта росту).

Чацвёртае месца - Volkswagen Polo (280378 прададзеных аўтамабіляў у 2014 годзе).

Пятае месца - Opel Corsa (252420 прададзеных мадэляў у 2014 годзе).

Шостае месца - Ford Focus (222834 асобнікаў у мінулым годзе).

Сёмае месца - Peugeot 208 (215312 прададзеных аўтамабіляў у 2014 годзе).

Восьмае месца - Skoda Octavia (206362 прададзеных аўтамабіляў у 2014 годзе).

Дзявятае месца - Nissan Qashqai (204200 асобнікаў у 2014 годзе).

Дзясятае месца - Audi A3 (200157 прададзеных аўтамабіляў у 2014 годзе).

Фота вытворцаў

Апошнія навіны