BE RU EN

Адтэрміноўку на вылік ПДВ падоўжаць на год?

  • 22.01.2015, 19:51

Беларускія ўлады абмяркоўваюць пытанне падаўжэння на 2015 год 90-дзённай адтэрміноўкі на вылік увазнога ПДВ.

Пра гэта сёння паведаміў прадстаўнік МПЗ Ігар Скрыннікаў, інфармуе АФН.

«Палажэнні ўказа № 361, якія абмяжоўваюць правы плацельшчыкаў на прыняцце да выліку пэўных сум «увазнога» ПДВ, ужываліся да 31 снежня 2014 года ўключна. Сумы ПДВ, выплачаныя пры ўвозе тавараў у рамках указа № 361 да 1 студзеня 2015 года, падлягаюць вылiку ў тым справаздачным перыядзе, у якім скончыліся 90 каляндарных дзён, устаноўленых указам №361», - растлумачыў чыноўнік праз 2 дні заканчэння тэрміну здачы гадавых падатковых справаздач .

«Пытанне ўстанаўлення ў 2015 годзе абмежавальных мер у дачыненні да сум «увазнога» ПДВ, аналагічных тым, што прымяняліся ў 2014 годзе, у цяперашні час знаходзіцца ў стадыі абмеркавання», - канстатаваў Скрыннікаў.

«Сумы ПДВ, што выплачваюцца пры ўвозе тавараў, з 1 студзеня 2015 года пад абмежавальныя меры, устаноўленыя ўказам № 361, не трапляюць», - удакладніў ён.

Варта адзначыць, што сумы ПДВ выплачаныя з 1 студзеня 2015 года, будуць прымацца да вылiчэння ў лютым, што пакідае ўладам дастаткова часу для «падатковага манеўру».

Апошнія навіны