BE RU EN

Еўрапейскі цэнтральны банк запускае праграму выкупу актываў

  • 22.01.2015, 19:19

Штомесяц рэгулятар будзе выкупляць бонды эмітэнтаў еўразоны на €60 млрд.

Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) абвясціў аб пачатку пашыранай праграмы куплі актываў на суму 60 млрд еўра штомесяц. Пра гэта паведаміў кіраўнік ЕЦБ Марыё Драгі ў эфіры Bloomberg TV, піша ЛIГАБiзнесIнформ.

Драгі ўдакладніў, што праграма прадугледжвае куплю як прыватных, так і дзяржаўных каштоўных папер, на суму да 60 млрд. еўра ў месяц, каб стымуляваць рост эканомікі Еўразвяза і супрацьстаяць дэфляцыі. Купля актываў будзе доўжыцца да канца верасня 2016 года.

Акрамя таго, рэгулятар захаваў ключавыя стаўкі без змяненняў.

Апошнія навіны