BE RU EN

Выйшла вэб-версія месэнджара WhatsApp

  • 22.01.2015, 18:30

Карыстальнікі WhatsApp цяпер могуць абменьвацца паведамленнямі з дапамогай камп’ютара.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на The Wall Street Journal. Сервіс абмену імгненнымі паведамленнямі WhatsApp, набыты Facebook у лютым 2014 года за $19 млрд., прэзентаваў вэб-версію свайго месэнджара.

Выкарыстанне вэб-версіі накладае шэраг абмежаванняў на карыстальнікаў. WhatsApp для ПК працуе пакуль толькі з браўзэрамі Сhrome, Chromium, Opera і «Яндэкс». Таксама карыстальніку неабходна звязаць вэб-версію з мабільным прыкладаннем, запушчаным на прыладзе пад кіраваннем Android, BlackBerry, Nokia S60 або Windows Phone.

Работа з iPhone у вэб-версіі WhatsApp не падтрымліваецца.

Падобныя абмежаванні, а таксама рэалізацыя работы вэб-кліента, пры якой патрабуецца пастаяннае падключэнне смартфона да інтэрнэту ўжо выклікала шматлікую крытыку карыстальнікаў.

Апошнія навіны