BE RU EN

У Берасці перакуліўся аўтамабіль міліцыі

  • 22.01.2015, 18:05

22 студзеня ў Берасці на перакрыжаванні вуліц Маскоўская і праспект Рэспублікі аўтамабіль міліцыі перавярнуўся ў выніку сутыкнення з аўтамабілем Lada 2109.

УАЗ вёз апергрупу. Аўтамабіль рухаўся з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй. У гэты момант з праспекта Рэспублікі ў кірунку Партызанскага праспекта па трэцяй паласе ехаў аўтамабіль Lada.

Верагодна, кіроўца «Жыгулёў» не саступіў дарогу аўтамабілю міліцыі. Ад удару УАЗ перакуліўся набок, абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

У легкавога аўтамабіля моцна пашкоджаная пярэдняя частка, а аўтамабіль міліцыі быў адкінуты ўдарам наперад. Паводле папярэдняй інфармацыі, у перакуленых аўтамабілях ніхто не пацярпеў. Але на месцы ДТЗ была хуткая, піша «Виртуальный Брест».

Апошнія навіны