BE RU EN

Нацбанк таемна прадаў валютныя аблігацыі

  • 22.01.2015, 18:01

Нацбанк ужо пры новым кіраўніцтве ажыццявіў размяшчэнне чарговага выпуску валютных аблігацый.

Тым самым ён парушыў патрабаванне Лукашэнкі латаць золатавалютныя рэзервы не за кошт нарошчвання знешняй і ўнутранай дзяржаўнай пазыкі, а за кошт зніжэння знешнегандлёвага дэфіцыту і нарошчвання экспарту, паведамляе АФН.

Так, 14 студзеня 2015 года Нацбанк РБ размясціў 4-ты выпуск аблігацый, намінаваных у СКВ з аб'ёмам эмісіі 15 млн еўра. Тэрмін звароту - 83 дні, дата пагашэння - 7 красавіка 2015 года. Стаўка працэнтнага даходу - 5,745%.

Як паведамлялася, у кастрычніку-лістападзе мінулага года Нацбанк РБ размясціў першыя тры выпускі аблігацый у валюце.

І ў мінулым годзе і зараз Нацбанк не анансаваў размяшчэнне і не паведамляў аб ягоных выніках. Нацбанк таксама не інфармуе аб пакупніках сваіх валютных КА.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны