BE RU EN

Сыноў Мубарака выпусцяць з турмы на волю

  • 22.01.2015, 16:48

Егіпецкі суд пастанавіў выпусціць з турмы двух сыноў былога прэзідэнта краіны Хосні Мубарака.

Яны выйдуць на волю на перыяд паўторнага разгляду распачатай супраць іх крымінальнай справы аб карупцыі. Адвакат Алаа і Гамаля Мубарака чакае, што яго падабаронныя пакінуць турму ўжо ў чацвер, паведамляе BBC.

Незадаволенасць тым, што Гамаля Мубарака актыўна прасоўвалі ў якасці магчымага нашчадка свайго бацькі на пасадзе прэзідэнта, стала адной з прычын масавых пратэстных выступленняў у Егіпце, якія прывялі да змены ўлады ў краіне.

Апошнія навіны