BE RU EN

У магілёўскім судзе не разабраліся, як павінен выглядаць лукашэнкаўскі сцяг

  • 22.01.2015, 12:32

У судзе Ленінскага раёна Магілёва афіцыйны сцяг павесілі дагары нагамі.

Фота размясціла ў «Фэйсбуку» праваабаронца Таццяна Равяка.

«Дзяржаўныя сімвалы, павага? Ды людзі нават не ведаюць, што зверху, што знізу, - напісала яна. - І гэта не проста людзі, якія не затлумляцца на такіх пытаннях, як дзяржаўнасць, права і г.д. Гэта людзі, якія ўвасабляюць сабой адну з галін дзяржаўнай улады».

Апошнія навіны