BE RU EN

Менчукі ў непагадзь спрабавалі даштурхаць тралейбус да прыпынку (Відэа)

  • 22.01.2015, 11:37

Учора ўвечары на Менск абрынуўся снегапад.

Дарэчы, Рэспубліканскі гідраметэацэнтр аб гэтым папярэджваў. Але як гэта звычайна і бывае, для большасці непагадзь стала нечаканасцю. Дарогі замяло. Час паездкі з працы дадому расцягнуўся гэтак жа, як і коркі на сталічных праспектах. Туга давялося не толькі кіроўцам аўтамабіляў, але і пасажырам грамадскага транспарту, піша onliner.by.

Відэа размясціў на YouTube карыстальнік з нікам Eugene Voronoy (арфаграфія і пунктуацыя карыстальніка захаваныя): «Нечаканы снегапад паралізаваў рух тралейбуса 10 недалёка ад прыпынку «2-е кальцо». Пасажыры не разгубіліся: тут жа пачалі штурхаць тралік)) На жаль, не даштурхалі».

Апошнія навіны