BE RU EN

У беларускіх сасісках знайшлі вірус АЧС

  • 22.01.2015, 11:27

Спецыялісты Рассельгаснагляду выявілі геном віруса Афрыканскай чумы свіней (АЧС) у сасісках беларускай вытворчасці, якія прадаваліся ў Вялікіх Луках.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях.

У рамках эпізаатычнага маніторынгу на Цэнтральным рынку Вялікіх Лук былі адабраныя пробы "сасісак доктарскіх", вырабленых ААТ "Гарадзенскім мясакамбінатам" у Беларусі.

"Спецыялістамі ФГБУ "Цвярская міжрэгіянальная ветэрынарная лабараторыя" у беларускіх сасісках выяўлены генетычны матэрыял віруса АЧС", - адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Кіраваннем прымаюцца меры ў недапушчэнні распаўсюджвання АЧС на тэрыторыі Пскоўскай вобласці.

Апошнія навіны