BE RU EN

У Данецку абстралялі тралейбус: ёсць загінулыя

  • 22.01.2015, 11:13

У Данецку набой трапіў у прыпынак, а ягоныя аскепкі – тралейбус, што стаяў побач, шмат пасажыраў параненыя, ёсць загінулыя.

Пра гэта відавочцы паведамляюць у сацсетках, піша obozrevatel.com.

Таксама пацярпеў легкавы аўтамабіль, што ехаў міма прыпынку. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 13 чалавек.

Нагадаем, 13 студзеня тэрарысты абстралялі ўкраінскі блокпост пад Валнавахай з устаноўкі «Град», аскепкі патрапілі ў грамадзянскі аўтобус. Загінулі 13 мірных жыхароў.

Апошнія навіны