BE RU EN

«Рэал» дзесяты раз запар прызналі самым багатым клубам свету

  • 22.01.2015, 10:53

Мадрыдскі «Рэал» дзесяты раз запар узначаліў спіс самых багатых футбольных клубаў свету.

Рэйтынг складзены кансалтынгавай кампаніяй Deloitte. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі, піша Lenta.ru.

Па выніках сезона-2013/14 «Рэал» зарабіў амаль 550 мільёнаў еўра. З іх 113,8 мільёна клубу прынесла продаж квіткоў на хатнія матчы, 204,2 мільёна - рэалізацыя правоў на тэлетрансляцыі гульняў каманды. Яшчэ 231,5 мільёна «каралеўскі клуб» зарабіў шляхам заключэння рэкламных і спонсарскіх кантрактаў, а таксама продажу клубнай атрыбутыкі.

Першая дзесятка рэйтынгу выглядае наступным чынам:

1. «Рэал» (Гішпанія) - 549,5 мільёна

2. «Манчэстэр Юнайтэд» (Англія) - 518

3. «Баварыя» (Нямеччына) - 488

4. «Барселона» (Гішпанія) - 485

5. ПСЖ (Францыя) - 474

6. «Манчэстэр Сіці» (Англія) - 414

7. «Чэлсі» (Англія) - 388

8. «Арсенал» (Англія) - 359

9. «Ліверпуль» (Англія) - 306

10. «Ювентус» (Італія) - 279

Паводле вынікаў мінулага сезону «Рэал» зарабіў 518,9 мільёна еўра. Расейскія клубы не патрапілі ў топ-20 самых багатых футбольных каманд свету.

Апошнія навіны