BE RU EN

Гомельскіх настаўнікаў прымушаюць шукаць «дармаедаў»

  • 22.01.2015, 9:12

Збор звестак аб асобах, якія вядуць «антыграмадскі лад жыцця», праводзіцца на ініцыятыву аддзела адукацыі гарвыканкама.

Ва ўстановы адукацыі была разасланая спецыяльная шыльда, у якой распісаны катэгорыі беспрацоўных грамадзян. Са слоў прадстаўніка праваабарончага цэнтру «Стратэгічнай цяжбы» Васіля Палякова, збор персанальнай інфармацыі - грубае парушэнне права на прыватнае жыццё, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Я ведаю ўжо выпадкі, калі ў клас, дзе вучыцца сын майго знаёмага, прыйшла класная кіраўніца і ўсіх спытала: дзеці, падніміце рукі ў каго маці або бацька не працуюць. Не вельмі прыемна вучням школ, калі публічна ў іх пытаюцца, і яны даюць нейкія звесткі пра тое, працуюць бацькі ці не, - сказаў ён.

Былы дырэктар адной з гомельскіх школ Ірына Васільеўна падкрэслівае, што збор асабістай інфармацыі пра бацькоў вучняў не ўваходзіць у кампетэнцыю настаўнікаў.

- Настаўнік не павінен збіраць дадатковую, не звязаную з яго функцыянальнымі абавязкамі, інфармацыю. Нельга сёння дзяцей прымушаць ці падштурхоўваць да таго, каб яны выдавалі тую інфармацыю пра бацькоў, якую не хочуць выдаваць. Гэта справа кожнага чалавека - працую я сёння ці не. У рэшце у Канстытуцыі адзначана, што праца - гэта права, а не жорсткі абавязак за капейкі, - сказала яна.

Да катэгорыі асацыяльных элементаў складальнікі апытальніка адносяць і грамадзян, якія афіцыйна працуюць за мяжой, і непрацоўных інвалідаў, і нават мацярок, якія знаходзяцца ў дэкрэце па доглядзе за дзецьмі да 3 гадоў.

Апошнія навіны