BE RU EN

Прыбытак расейскіх банкаў упаў больш чым на 40%

  • 21.01.2015, 18:16

Прыбытак расейскіх банкаў у 2014 годзе ўпаў на 40,7% - да 589 млрд. рублёў.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах Банка Расеі, інфармуе ТАСС.

Як тлумачыць рэгулятар, асноўным фактарам зніжэння стала стварэнне павялічаных рэзерваў на магчымыя страты, якія павялічыліся з пачатку года на 1,203 трлн. рублёў, або на 42,2%, у той час як у 2013 годзе - усяго на 411 млрд. рублёў, або на 16, 8%.

Апошнія навіны