BE RU EN

Вікторыя Азаранка згуляе з Каралін Вазняцкі

  • 21.01.2015, 17:19

У другім крузе Australian Open беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка згуляе з Каралін Вазняцкі з Даніі.

Гульня адбудзецца ў чацвер, 22-га студзеня, на «Маргарэт Корт Арэне», піша «Прессбол».

Старт - а 11.00 паводле менскага часу.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне Азаранка завяршыла сваё выступленне на Australian Open у чвэрцьфінале, саступіўшы польцы Агнешцы Радваньскай.

Апошнія навіны