BE RU EN

«Клуб аматараў кнігі» аштрафавалі на 793 мільёны

  • 21.01.2015, 17:03

Услед за «Логвінавым» буйны штраф атрымала яшчэ адно выдавецтва.

Разгляд справы супраць «Клуба аматараў кнігі» прайшоў 19 студзеня. Суд выявіў адміністрацыйнае правапарушэнне, адказнасць за якое прадугледжаная часткай 2 артыкула 12.7 Адміністрацыйнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, - вядзенне прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з'яўляецца незаконнай або забароненай, паведамляе «Радыё Свабода».

З пастановы суда, «Клуб аматараў кнігі» са жніўня да снежня 2014 распаўсюджваў друкаваныя выданні без адпаведнай дзяржаўнай рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Падчас судовага паседжання яго прадстаўнік прызнаў віну.

Нагадаем, 9 студзеня эканамічны суд Менска аштрафаваў прыватнае выдавецтва «Логвінаў» і пастанавіў канфіскаваць у яго прыбытак амаль на мільярд рублёў, што для выдавецтва будзе азначаць банкруцтва.

Апошнія навіны