BE RU EN

Яцэнюк: Расея хоча сарваць мабілізацыю ва Украіне і перамовы з МВФ

  • 21.01.2015, 14:30

Расея працягвае і далей адпраўляць свае войскі і жывую сілу ў Данбас.

Эскалацыя канфлікту на Данбасе, які Расея актыўна "сілкуе" жывой сілай і ўзбраеннем, накіраваная на зрыў мабілізацыі і перамоваў у атрыманні фінансавай дапамогі.

Пра гэта на пасяджэнні Кабінета міністраў заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк, паведамляе карэспандэнт выдання "ГОРДОН".

"Тое, што Расея надалей адпраўляе свае войскі і жывую сілу менавіта з расейскай тэрыторыі, мае дзве мэты. Першая - гэта сарваць мабілізацыю і падрыхтоўку ўкраінскіх Узброеных сіл да эфектыўнай абароны. І другая - гэта сарваць нашы перамовы з нашымі замежнымі партнёрамі, у тым ліку з Міжнародным валютным фондам", - сказаў Яцэнюк.

Кабінет Міністраў прапануе Вярхоўнай Радзе павялічыць да 250 тысяч чалавек колькасць асабовага складу Узброеных сіл Украіны. Са слоў Яцэнюка, урад рыхтуе да ўнясення ў парламент закон аб павелічэнні колькасці войска.

Як паведамлялася, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка возьме ўдзел у рабоце Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, дзе сустрэнецца, прынамсі, з дырэктарам Міжнароднага валютнага фонду Крысцінай Лагард.

Апошнія навіны