BE RU EN

У затрыманых у Францыі расейцаў знайшлі выбухоўку

  • 21.01.2015, 14:14

У затрыманых у Францыі ў падазрэнні ў тэрарызме выхадцаў з Чачні знойдзеная выбухоўка вялікай разбуральнай сілы.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал BFM.

Ён прыводзіць словы крыніц у французскай паліцыі, якія мяркуюць, што гаворка ідзе пра «вельмі небяспечнае выбуховае рэчыва».

Пяць грамадзян РФ чачэнскага паходжання былі затрыманыя 19 студзеня ў гарадах Без'е і Сен-Жан-дэ-Ведас на поўдні Францыі. Як паведаміў раней пракурор горада Без'е, дзе была праведзеная аперацыя, затрыманыя ў базе спецслужбаў не знаходзіліся.

Паводле звестак шэрагу французскіх СМІ, некаторыя з затрыманых былі вядомыя паліцыі як удзельнікі злачыннай крымінальнай групоўкі.

Расследаванне справы даручанае паліцэйскай брыгадзе ў барацьбе з тэрарызмам. Ад якіх-небудзь каментароў французскія праваахоўнікі пакуль устрымліваюцца.

Апошнія навіны