BE RU EN

Яраш паранены ў баях за данецкі аэрапорт: яго выратавала каска

  • 21.01.2015, 14:11

Лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш атрымаў лёгкае асколачнае раненне ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў валанцёр Раман Донік.

«Каб апярэдзіць новую хвалю фэйкаў, некралогаў і панікі. «Праваднік», ён жа Яструб, ён жа народны дэпутат Дзмітрый Яраш, лёгка паранены. Аскепкі «Граду». Косці цэлыя, злёгку зачэпленыя мяккія тканіны. У шпіталізацыі няма неабходнасці. Замазалі Дзмітрыя зялёнкай, ваюе далей», - адзначыў Донік.

Галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў падрабязнасці ранення Яраша.

«У баі ў аэрапорце паранены народны дэпутат Дзмітрый Яраш. Ён эвакуяваны з поля бою. Раненне як высветлілася, лёгкае, накрыла блізкім разрывам снарада.

Лекар агледзеў, папярэдні дыягназ - асколачны адкрыты пералом ніжняй траціны пляча (да локця). Рука пашкоджаная сур'ёзна, раненне галавы лёгкае - каска выратавала, па датычнай закранула», - паведаміў Бутусаў.

Апошнія навіны