BE RU EN

Развітанне з Анатолем Грыцкевічам адбудзецца 22 студзеня

  • 21.01.2015, 12:06

Адпяванне вядомага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, які ўчора памёр на 86-м годзе жыцця, пройдзе ў Чырвоным касцёле ў Менску.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла ўдава Анатоля Грыцкевіча Арыядна Мікалаеўна.

Развітанне адбудзецца 22 студзеня а 12 гадзін.

З яе слоў, пасля крэмацыі прах Анатоля Грыцкевіча пахаваюць у магіле маці на Усходніх могілках Менска. Раней там быў пахаваны брат Анатоля Грыцкевіча Валянцін, кіраўнік беларускай супольнасці ў Санкт-Пецярбургу. Валянцін пайшоў з жыцця ў 2013 годзе.

Анатоль Грыцкевіч - аўтар некалькіх сотняў навуковых прац і манаграфій, аўтар дзесяткаў кніг, прысвечаных гісторыі, у тым ліку часоў ВКЛ і Беларусі перыяду барацьбы за незалежнасць.

Апошнія навіны