BE RU EN

Воўк пакусаў трох жыхароў Светлагорскага раёна

  • 21.01.2015, 11:44

Драпежнік з'явіўся ў вёсцы Мядзведаў позна ўвечары.

Пацярпелыя шпіталізаваныя ў цэнтральную раённую бальніцу, паведамілі БелТА ва ўстанове аховы здароўя.

Драпежнік з'явіўся ў вёсцы позна ўвечары. У адным з двароў ён напаў на сабаку, аднак гаспадару ўдалося адбіць яе ад ваўка. Пасля гэтага жывёла кінулася ў другі двор, дзе пакусала вяскоўца, які выйшаў на шум. Пасля гэтага воўк перабег на паралельную вуліцу і накінуўся на двух людзей, якія знаходзіліся ў двары. Мясцовыя жыхары здолелі забіць драпежніка. Жывёла адпраўлена ў абласную ветэрынарную лабараторыю для правядзення аналізу на шаленства.

Пацярпелыя знаходзяцца ў раённай бальніцы. Ім прызначаны курс лячэння, які праводзіцца пры пакусе жывёламі людзей. Стан пацыентаў ацэньваецца як здавальняючы.

Апошнія навіны