BE RU EN

У Давосе стартуе Сусветны эканамічны форум

  • 21.01.2015, 11:38

У форуме возьмуць удзел больш за 2500 чалавек з амаль паўтары сотні краін і рэгіёнаў свету.

У Давосе (Швейцарыя) у сераду, 21 студзеня, адкрываецца Сусветны эканамічны форум.

Як адзначае агенцтва Reuters, форум будзе доўжыцца чатыры дні.

Чакаецца, што ў форуме возьмуць удзел больш за 2500 чалавек з амаль паўтары сотняў краін і рэгіёнаў свету, піша gordonua.com.

Асноўнымі выклікамі гэтага года на форуме ўважаюць, у прыватнасці, праблемы навакольнага асяроддзя і недахоп рэсурсаў, навыкі працаўладкавання, роўнасць полаў, доўгатэрміновыя інвестыцыі, харчовая бяспека, будучыня інтэрнэту.

23 студзеня ўдзельнікі абмяркуюць пытанні барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам.

Як паведамлялася, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка возьме ўдзел у рабоце Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, дзе сустрэнецца, у прыватнасці, з дырэктаркай Міжнароднага валютнага фонду Крысцінай Лагард. Прадстаўнікі прэзідэнта адзначаюць, што сярод першачарговых для абмеркавання з'яўляецца пытанне пераадолення эканамічнага крызісу, прыцягненне інвестыцый і замежнапалітычная сітуацыя.

У лістападзе мінулага года стала вядома, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не будзе ўдзельнічаць у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

Сусветны эканамічны форум праводзіцца з 1971 года, куды збіраюцца кіраўнікі бізнэсу і палітычныя лідэры.

Апошнія навіны