BE RU EN

«Шахцёр» выкупіў Кузьмянка ў менскага «Дынама»

  • 21.01.2015, 11:29

Абаронца Ігар Кузьмянок, правы на якога належалі менскаму ФК «Дынама», пераходзіць у «Шахцёр» з 22 студзеня.

Бакамі дасягнутая дамоўленасць аб пераходзе футбаліста ў табар салігарчанаў і падпісаны трансферны кантракт, піша by.tribuna.com.

Ігар Кузьмянок перайшоў у менскае «Дынама» ў студзені 2013, але правёў за клуб 5 матчаў у чэмпіянаце 2013 і 1 матч у Кубку Беларусі.

У мінулым сезоне Ігар Кузьмянок выступаў у «Шахцёры» на правах арэнды.

Апошнія навіны