BE RU EN

Лябедзька: «Лукашэнка - прафесіянал? Сядзеў на лаўцы запасных»

  • 21.01.2015, 11:03

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька ўзгадаў сумесную гульню ў футбол з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Лукашэнка - прафесіянал? Часам і лаўку запасных яму прыходзілася паліраваць. Я б сказаў, што гэта быў гулец на мяжы асновы і запасу. Прафесіяналаў сярод нас не было.

Лукашэнка нават у тыя часы быў не вельмі хуткім футбалістам, любіў тузануць мяч, а футбол - гэта ж гульня калектыўная, а не стаерскія бег. Часта пазбягаў чарнавой працы, яму заўсёды хацелася быць бамбардзірам, хоць здольнасцяў такіх і не было.

Калі было нейкае сутыкненне, усё ж гэта мужчынская гульня, то Лукашэнка пасля гэтага мог і адпомсціць. Мы ўсе гэта ведалі, таму лішні раз не рызыкавалі ісці з ім у стык», - сказаў Анатоль Лябедзька «Нашай Нiве».

Нагадаем, на сустрэчы з прэзідэнтам УЕФА Мішэлем Плаціні кіраўнік заявіў, што раней гуляў у футбол на прафесійным узроўні.

Апошнія навіны