BE RU EN

Сёння Рада бяспекі ААН правядзе пасяджэнне па Украіне

  • 21.01.2015, 11:01

Абмеркаванні, апроч іншага, закрануць тэракт пад Валнавахай.

Рада бяспекі ААН у сераду, 21 студзеня, правядзе слуханні што да сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведаміў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў, піша zn.ua.

З ягоных слоў, уся каманда місіі Украіны пры ААН рыхтуе для слухання поўную карціну сітуацыі ў Данбасе.

Адным з ключавых пунктаў абмеркавання стане абстрэл аўтобуса пад Валнавахай, ахвярамі якога сталі 13 чалавек, больш за 10 атрымалі раненні.

Ініцыятарам склікання РБ ААН стала Літва.

Апошнія навіны