BE RU EN

У Вільні могуць аднавіць Беларускі музей

  • 20.01.2015, 12:05

Разглядаецца ідэя аднавіць у Вільні Беларускі музей.

У панядзелак прадстаўнікі вільнюскіх уладаў абмеркавалі гэтую ініцыятыву з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і дырэктаркай Беларускага музея імя Івана Луцкевіча Людвікай Кардзіс, паведаміла мэрыя.

Беларуская дыяспара прапануе правесці рэнавацыю Беларускага музея, які дзейнічаў у Вільні да 1945. Ён дзейнічаў у Вільні з 1921 года, аднак у гады савецкай акупацыі быў зачынены, піша ru.delfi.lt.

"Беларускі музей у Вільні мог бы стаць тым культурным і асветніцкім асяроддзем, у якім беларусы маглі б азнаёміцца з незалежным, сучасным, еўрапейскім поглядам на гісторыю беларусаў і літоўцаў", - сказаў для прэс-рэлізу мэр Вільні Артурас Зуокас.

Зараз у музея няма экспазіцыйных памяшканняў і дзейнічаць ён не можа.

Апошнія навіны