BE RU EN

«Малага» цікавіцца Ягорам Філіпенкам

  • 2.01.2015, 21:24

Новым клубам Ягора Філіпенкі можа стаць гішпанская "Малага".

Філіпенка, у якога 31 снежня скончылася пагадненне з БАТЭ, ужо прыбыў у Малагу і нават прайшоў у клубе медыцынскае абследаванне, паведамляе "Marca". Зараз вядуцца перамовы аб дэталях кантракту, паведамляе "Прессбол".

У сезоне-2014 беларускі абаронца правёў за БАТЭ 23 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце, забіў 1 гол, аддаў 3 дзейсныя перадачы, зарабіў 5 жоўтых і 1 чырвоную картку.

Нагадаем, Ягор Філіпенка быў прызнаны найлепшым гульцом БАТЭ ў мінулым сезоне, а таксама стаў лепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.

Апошнія навіны