BE RU EN

Два чыгуначныя вагоны перакуліліся ў Нясвіжскім раёне

  • 2.01.2015, 16:35

Паведамленне пра перакульванне двух грузавых чыгуначных вагонаў у Нясвіжскім раёне прыйшло з менскага абласнога ўпраўлення МНС.

- Паведамленне пра перакульванне двух чыгуначных вагонаў на тэрыторыі ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» паступіла 2 студзеня а 04.15, - праінфармавалі «Інтэрфакс» ратавальнікі. - Высветлена, што ў выніку руху шасці вагонаў са станцыі Гарадзея да ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» пры ўездзе на тэрыторыю прадпрыемства адбылося перакульванне другога і трэцяга вагонаў з боку лакаматыва.

У абласным упраўленні МНС дадалі, што пацярпелых няма, вядуцца работы ў падняцці вагонаў.

Апошнія навіны