BE RU EN

Пашукавікі «Анёла» сутыкнуліся з падманам

  • 2.01.2015, 16:05

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» абвясціў 1 студзеня, што ўпершыню ў сваёй практыцы сутыкнуўся з падманам.

Пашукавікі аказвалі дапамогу ў вышуку без вестак зніклай жыхаркі Менска Святланы Шутавай 1960 нараджэння, якая нібыта раніцай 20 снежня пайшла з дому на працу ў раёне Менскага трактарнага завода, але на працы так і не з'явілася, паведамляе БелаПАН.

«Дзякуючы аператыўнай і прафесійнай працы супрацоўнікаў вышуку Партызанскага РУУС Шутава была знойдзеная. Дачкой была пададзеная ілжывая заява аб невядомым знікненні. Родныя валодалі інфармацыяй, дзе знаходзіцца жанчына. На гэты момант разглядаецца пытанне аб прыцягненні дачкі да адказнасці», - гаворыцца ў паведамленні ПСО «Анёл».

Апошнія навіны