BE RU EN

Жыхары Горадні рыхтуюцца да цяжкага 2015

  • 2.01.2015, 14:26

Гарадзенцы не чакаюць нічога добрага ад гэтага года.

Карэспандэнт БелаПАН напярэдадні новага года пацікавіўся ў жыхароў абласнога цэнтра, чаго яны чакаюць для краіны і для сябе ў 2015 годзе.

"Шчыра? Я ўсё ж чакаю 2015 з асцярогай. Апошнія два гады даюцца цяжка. Хоць у маёй сям'і, у маім жыцці нічога моцна праблемнага не адбываецца. Але агулам становішча ў краіне не дазваляе глядзець з аптымізмам у будучыню".

"Ой, не, паляпшэння дакладна не будзе. Заробак усё роўна падае, а кошты ўсё роўна растуць. Калі з такім курсам даляра, які цяпер, я атрымліваю дзвесце даляраў, працую ў начныя змены на хімічным прадпрыемстве".

"Калі коратка: цяжкасцяў чакаць і рыхтавацца да гэтага".

"Самае галоўнае, каб было ў нашых людзей здароўе, было за што лячыцца!"

"Ужо ўсё роўна нам, бо прывыклі за столькі гадоў, што ўсё мяняецца. Ужо шукаеш у нейкіх каштоўнасцях плюсы. Гэта ўсё ж такі менталітэт: усе жывыя-здаровыя, дзякуй Богу. А што думаць дрэнна? Будзе - так будзе. Мы ўжо да ўсяго прызвычаіліся. Будзе горш, мабыць ўсё ж такі".

"Пакуль працы ў мяне няма. Нічога не магу сказаць. Ну так, усё ў тумане".

"Напэўна, цяжкавата будзе. А наконт прасвету я не ў курсе, не ад нас залежыць. Шмат фактараў уплывае апошнім часам на гэта. Справа таксама з Расеяй, ад якой мы залежым. Санкцыі. Як бы ні было, на нас усё роўна ўплывае".

"Можа, менш я змагу купіць, бо па зарплаце ўжо адчуваю, што ў мяне зарплата меншай становіцца. Чыста, напэўна, з майго характару, з веры маёй, што горш быць не павінна".

Апошнія навіны