BE RU EN

ВУП Нямеччыны паказаў самыя высокія тэмпы росту за 10 гадоў

  • 19.01.2015, 21:29

Эканоміка Нямеччыны пераадолела перыяд слабых тэмпаў росту хутчэй, чым чакалася.

Гэта вынікае з заявы Цэнтрабанка краіны, паведамляе BBC.

Паводле папярэдніх звестак, ВУП Нямеччыны ў 2014 годзе павялічыўся на 1,5%, перасягнуўшы сярэдняе значэнне за апошнія дзесяць гадоў - 1,2%.

Паводле звестак банка, паскарэнне росту абумоўленае ростам спажывання, падзеннем коштаў на нафту і ростам экспарту.

Цэнтрабанк Нямеччыны таксама абвясціў, што перагледзіць прагноз інфляцыі на 2015 год у бок паніжэння.

Апошнія навіны