BE RU EN

Зборная Беларусі ў гандболе саступіла бразільцам

  • 19.01.2015, 20:32

Каманда Шаўцова мае толькі тэарэтычныя шанцы на выхад у плэй-оф чэмпіянату свету.

У Катар беларуская зборная ехала з мэтай выйсці ў чвэрцьфінал, але пры такой гульні, якую яна паказала ў першых трох матчах, ні пра які плэй-оф і гаворкі быць не можа, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Пасля параз ад Гішпаніі і Славеніі беларусаў білі бразільцы - 34:29. Каманда з Паўднёвай Амерыкі ўвесь матч вяла ў ліку і заслужана перамагла. Чаканні ад гульні каманды Беларусі выявіліся завышанымі.

Камандзе Шаўцова засталося згуляць з аўтсайдэрамі чылійцамі, якіх яна, хутчэй за ўсё, пераможа і гаспадарамі - зборнай Катара. А вось гэта ўжо супернік, які такой беларускай зборнай наўрад ці па зубах. У 1/8 фіналу, нагадаем, выходзяць 4 каманды з 6.

Апошнія навіны