BE RU EN

Гарадзенку пакараюць за крадзеж пароля ад старонкі "ВКонтакте"

  • 19.01.2015, 20:07

Супраць 20-гадовай жыхаркі Гародні міліцыя распачала крымінальную справу за доступ да камп’ютарнай інфармацыі мужа.

Як паведамляе БелТА, маладая жонка вырашыла пасварыць свайго мужа з сябрам. Сябар часта заходзіў на сваю старонку «Вконтакте» з камп’ютара сям'і, і ў ім засталіся рэгістрацыйныя звесткі.

Маладая жанчына ад імя сябра пачала размяшчаць паведамленні, якія ўтрымлівалі негатыўныя выказванні ў адрас уласнага мужа.

Але пацярпелы, заўважыўшы прыкметы ўзлому, звярнуўся ў міліцыю.

Апошнія навіны