BE RU EN

Азаранка пахвалілася новым камплектам формы на Australian Open

  • 19.01.2015, 18:53

Прэзентаваны камплект формы беларускай тэнісісткі на Australian Open.

Кампанія Nike афіцыйна прэзентавала камплект формы сорак першай ракеткі свету беларускі Вікторыі Азаранка на першы ў сезоне турнір "Вялікага шлема" - Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, які пройдзе з 19 студзеня па 1 лютага ў Мельбурне, піша gotennis.ru.

На кортах спарткомплексу "Мельбурн Парк" 25-гадовая спартсмэнка будзе выступаць у бела-ружовай або бела-жоўтай футболцы, а таксама шортах ружовага або аранжавага колеру.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне Азаранка завяршыла сваё выступленне на Australian Open у чвэрцьфінале, саступіўшы польцы Агнешцы Радваньскай.

Апошнія навіны