BE RU EN

МЗС Польшчы: Дыпламаты ЕЗ вырашылі не аслабляць санкцыі супраць РФ

  • 19.01.2015, 18:27

На пасяджэнні Рады ЕЗ кіраўніка МЗС сяброў Еўразвяза выказаліся за захаванне бягучай палітыкі ў дачыненні да Расеі.

Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына пасля завяршэння паседжання кіраўнікоў МЗС ЕЗ, паведамляе "Европравда".

"ЕЗ не мяняе палітыкі ў дачыненні да Расеі. Еўрапейская палітыка будзе мяняць расейскую палітыку, і гэта нязменна. Спадзяемся, гэтая палітыка прывядзе да змены палітыкі РФ у дачыненні да Украіны", - цытуе Схетына выданне.

Ён таксама дадаў, што "ажыўленыя дыскусіі" з нагоды далейшага падыходу да Расеі прадаўжаліся цягам чатырох гадзін.

Напярэдадні пасяджэння 19 лістапада вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у міжнароднай палітыцы і бяспецы Федэрыка Магерыні падкрэсліла, што ЕЗ разгледзіць іншыя шляхі ўплыву на Расею акрамя санкцый, а ўзмацненне жорсткасці дзейных пакуль не абмяркоўваецца.

Апошнія навіны