BE RU EN

Навукоўцы назвалі 19 студзеня самым дэпрэсіўным днём у годзе

  • 19.01.2015, 18:15

Самы дэпрэсіўны дзень у годзе - трэці панядзелак студзеня, у 2015 годзе - гэта 19 студзеня.

Аб гэтым піша Polska.newsweek.pl са спасылкай на даследаванне брытанскага псіхолага Кліфа Арнэла з універсітэта Кардыф.

З дапамогай матэматычнай формулы, якая ўключае ў сябе метэаралагічны, псіхалагічны і эканамічны фактары, навуковец вылічыў самы дэпрэсіўны дзень у годзе.

Згодна з формулай Кліфа Арнэла, у гэты дзень сыходзяцца некалькі абставін: дрэннае надвор'е, пасля доўгіх святаў трэба зноў працаваць, неяк разбірацца са сваімі абавязкамі і крэдытамі, а пахмелле яшчэ не выветрала і да наступных вакацый далёка, паведамляе klops.ru.

Многія падтрымалі тэорыю брытанскага псіхолага, хоць ён і прызнаўся, што прыдумаў яе адмыслова для рэкламнага буклета турыстычнай фірмы, якая хацела правесці вясёлую вечарыну ў "самы сумны дзень года".

Апошнія навіны