BE RU EN

Два батальёны войскаў РФ перасягнулі мяжу Украіны

  • 19.01.2015, 16:35

Зафіксаванае перасячэнне ўкраінска-расейскай мяжы двума батальённа-тактычнымі групамі расейскага войска.

Пра гэта гаворыцца ў экстраным паведамленні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, піша «Лiга.нет».

«Паводле аператыўнай інфармацыі Рады нацбяспекі і абароны, сёння зафіксаванае перасячэнне ўкраінска-расейскай мяжы двума батальённа-тактычнымі групамі ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Якія-небудзь падрабязнасці не паказваюцца.

Раней паведамлялася, што прарасейскія тэрарысты актывізавалі баявыя дзеянні пад Марыупалем і ў раёне населенага пункта Крымскае ў Луганскай вобласці.

Фота: mk.ru

Апошнія навіны