BE RU EN

10-гадовы мянчук, якога шукалі чатыры дні, вярнуўся дадому

  • 19.01.2015, 10:44

Пакуль невядома, дзе хлопчык прабавіў гэты час.

Учора ўвечары ў групе пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» з'явілася інфармацыя аб тым, што 10-гадовы Мікіта Букаціч з Менска, які знік некалькі дзён таму, быў знойдзены. Нагадаем, хлопчык пайшоў з дому 15 студзеня і знік на чатыры дні, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Пашукавікі не ўдакладняюць падрабязнасці і не тлумачаць, дзе дзіця прабавіла гэты час. Усе абставіны здарэння цяпер высвятляе міліцыя.

Апошнія навіны