BE RU EN

Глеб застаўся ў Турцыі

  • 19.01.2015, 9:53

Паўабаронца Аляксандр Глеб не пакіне «Коньяспор» падчас зімовага трансфернага акна.

33-гадовы беларус хацеў сысці з турэцкага клуба і выкупіць свой кантракт у «Коньяспора», піша sports.ru.

Аднак кіраўніцтва клуба адпрэчыла гэтую прапанову. У выніку была прынятая пастанова, што Аляксандр Глеб завершыць сезон у складзе «Коньяспора».

У цяперашнім чэмпіянаце Турцыі хаўбек правёў 14 матчаў.

Апошнія навіны