BE RU EN

За год у Беларусі адкрыліся восем новых казіно

  • 19.01.2015, 9:39

Шэсць з іх знаходзяцца ў Менску, два - у Горадні.

У адпаведнасці з рэестрам ліцэнзій, размешчаным на афіцыйным сайце Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, летась уладальнікамі ліцэнзій у ігральнай галіне сталі 15 новых кампаній, піша «Штодзённік».

Восем з іх выдадзены ў тым ліку на эксплуатацыю казіно. Кампаніі «Кузей», «Альфа покер», «Гангліён ГэмблІнг», «Зорная трыяда», «Плейкард», «Сіці слот плюс» атрымалі права працы на ігральным рынку Менска, «ІнтернацыяналІнк», «Агні Горадні» - Горадні.

Летась на беларускім ігральным рыку з'явілася некалі вядомая ў Расеі кампаніі «Габала інтэрнэшынал». Да ўвядзення ў Расеі абмежаванняў на ігральны бізнэс гэта быў адзін з вядучых аператараў гульнявых аўтаматаў. У Беларусі «Габала інтэрнэшынал» атрымала права на адкрыццё 3 заляў і 1 букмекерскай канторы.

Апошнія навіны