BE RU EN

Гарадзенцы пойдуць у тэатр абдымацца

  • 18.01.2015, 20:51

Абласны драмтэатр у Гародні запрашае гледачоў на спецыяльны канцэрт, падчас якога ім будзе прапанавана абняцца адзін з адным.

Канцэрт падрыхтаваны да міжнароднага Дня абдымкаў, паведамляе БелТА.

Імпрэза будзе так званым «капуснікам» з розных жанраў - будуць гучаць рамантычныя творы, гумар, рэтрашлягеры, гледачы ўбачаць танцавальныя нумары, а акрамя артыстаў тэатра, на сцэну выйдуць запрошаныя акторы.

Міжнародны дзень абдымкаў з'явіўся ў 70-я гады мінулага стагоддзя, яго адзначаюць 21 студзеня.

Апошнія навіны