BE RU EN

Каля дома віцэ-прэзідэнта ЗША распачалі страляніну

  • 18.01.2015, 20:47

Невядомыя зрабілі некалькі стрэлаў з самахода недалёка ад дома віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў штаце Дэлавэр.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу ўвечары. Самога віцэ-прэзідэнта ў гэты час дома не было, паведамляе BBC са спасылкай на Сакрэтную службу ЗША.

"Побач з домам віцэ-прэзідэнта на высокай хуткасці праехаў аўтамабіль, з якога было зроблена некалькі стрэлаў", - распавёў прадстаўнік Сакрэтнай службы Робэрт Хобак.

Стральба вялася з неахоўнай дарогі ў Грынвіле прыкладна а 20:25 паводле мясцовага часу (01:25 паводле Грынвіча 18 студзеня). Вядзецца расследаванне здарэння.

Апошнія навіны