BE RU EN

Маршы салідарнасці з Украінай праходзяць у 13 краінах

  • 18.01.2015, 20:01

Прынамсі 13 краін свету далучаюцца сёння да кіеўскага Маршу свету, каб выказаць салідарнасць з украінскім народам.

Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

"Адначасова з мірным маршам у Кіеве мы заклікаем да маршу адзінства і салідарнасці з Украінай", - гаворыцца на старонцы маршу ў нямецкім горадзе Гамбург. У Вашынгтоне акцыя запланаваная каля Белага дома. "Мы выказваем салідарнасць з усімі ахвярамі тэрарызму, і тымі, хто загінулі, і тымі, хто пакутуе ад яго цяпер", - гаворыцца ў запрашэнні на марш у Аргентыне.

Да маршу свету далучацца актывісты ў сталіцах Нідэрландаў, Францыі, Вялікабрытаніі, Чэхіі (акрамя Прагі, акцыя адбудзецца і ў горадзе Брно), Ірландыі, Расеі, Нямеччыне (Гамбург, Бэрлін, Лейпцыг, Франкфурт), ЗША (Вашынгтон, Сан-Францыска, Сан -Дыега), Аўстрыі, Італіі (Рым, Бары, Неапаль), Партугаліі, Польшчы.

Ва Украіне, акрамя сталіцы, маршы міру сёння адбываюцца ў Запарожжы, Днепрапятроўску, Роўна, Львове, Адэсе, Харкаве, Крывым

Апошнія навіны